We recommend to use one of the following browsers: Google Chrome, Opera, Mozilla Firefox, Apple Safari, Microsoft Edge
Thursday, 16 November 2017 08:09

Прэс-рэліз адкрыцця выстаўкі “Лялькі, гульні, цацкі”


Прэс-рэліз
адкрыцця выстаўкі “Лялькі, гульні, цацкі”

16 лістапада ў 16 гадзін у цэнтры спадчыны – філіяле № 2 Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры – адбудзецца адкрыццё выстаўкі “Лялькі, гульні, цацкі” і майстар-клас па вырабе беларускай лялькі-абярэгу.
Лялькі ў побыце чалавека вядомы з самых старадаўніх часоў. У кожнага народа яны былі свае і вырабляліся з самых розных матэрыялаў: гліны, дрэва, саломы, лазы, тканіны, сухой травы, воўны, макавых галовак, жалудоў, каштанаў, чароту, сухіх ягад рабіны. Служылі яны, у асноўным, для дзіцячых забаў; у славян вялікая частка лялек мела функцыю абярэгаў: дамавічкі, траўніцы, “мяцёлкі”, “кубышкі” і мноства іншых. Вялікія лялькі былі сімваламі Купалля, Масленіцы, Каляд.
У цяперашні час інтарэс да вырабу лялек не паменшыўся. Нягледзячы на велізарную колькасць прамысловых лялек, цацак, прылад да гульняў, карыстаюцца попытам і рукатворныя вырабы. Сучасныя майстры выкарыстоўваюць, акрамя традыцыйных матэрыялаў, палімерную гліну, пап’е-машэ, салёнае цеста, газетныя трубачкі, поліэтыленавыя бутэлькі, аер, пластык. Разнастайнасць тэхнік і відаў лялек не паддаецца ўліку. Многія з іх можна будзе ўбачыць падчас выстаўкі. Пасля яе адкрыцця адбудзецца майстар-клас па вырабе беларускай традыцыйнай лялькі-абярэгу. Матэрыялы прадастаўляе цэнтр спадчыны.
Акрамя гэтага, удзельнікам мерапрыемства будуць паказаны пастаянныя экспазіцыі “Традыцыйная беларуская культура”, “Эпоха рыцарства”, ганчарная майстэрня.

Кантактныя тэлефоны: 68 38 20 – Палчанкова Святлана Паўлаўна, загадчык філіяла; 68 38 23 – Лебедзь Людміла Іосіфаўна, метадыст.
Наш адрас: Гродна, вул. Рэйманта, 12/вул. Астроўскага,11

Leave a comment

Make sure you enter all the required information, indicated by an asterisk (*). HTML code is not allowed.

21.10.2018
BYN
1 EUR
2.417
1 USD
2.112
10 PLN
5.6246
5 — 11°C

+375

220V / 50 Hz

+03:00 (Europe/Minsk)