Рекомендуем установить один из этих браузеров: Google Chrome, Opera, Mozilla Firefox, Apple Safari, Microsoft Edge
Пятница, 29 сентября 2017 08:00

Выстаўка жывапісу «Сэрца, аддадзенае Гродзеншчыне»

29 верасня 2017 года ў 15:00 ў выставачнай зале Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра адкрываецца выстаўка жывапісу “Сэрца, аддадзенае Гродзеншчыне”, прысвечаная памяці Фелікса Антонавіча Шунейка (1917-2006), вядомага мастака-тэкстыльшчыка, даследчыка традыцыйнай культуры Гродзеншчыны.
Імя Ф.А.Шунейкі добра вядома на Гродзеншчыне. Сюды малады мастак прыехаў з Мінску ў 1947 годзе і пачаў працаваць метадыстам у тагачасным абласным Доме народнай творчасці. Адразу стварыў лабараторыю па даследванні традыцыйнага ткацтва Гродзеншчыны. На працягу 50-60 гадоў мінулага стагоддзя калектыў народных ткачых лабараторыі ствараў буйнамаштабныя габелены ў стылі традыцыйнага ткацтва. Многія рукатворныя шэдэўры былі замоўлены для значных дзяржаўных мерапрыемстваў былога БССР і СССР.
На пачатку 1980-х гадоў Фелікс Шунейка разам з дачкой Аленай і сынам Яўгенам усталявалі ўнікальны вертыкальны ткацкі станок шырынёй 2,5 метры і вышынёй 3,0 метры ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці, які і сення знаходзіцца ў рабочым стане .
Выстаўка “Сэрца, аддадзенае Гродзеншчыне” яб’яднала мастакоў, якія ў жывапісу, графіцы, ткацтве шчыра звязваюць сваю творчасць з вобразамі роднага краю. Сярод удзельнікаў – сябры творчага аб’яднання “Абуджэнне”: Андрэй Лычкоўскі з Узды, Фёдар Ладуцька і Яўген Шунейка з Мінску, Алена Шунейка з Гродна.
Упершыню ў г.Гродна выстаўляюцца мастакі творчага аб’яднання “Арт-Слонім”: Яўген Іваноў, Андрэй Сідараў, Уладзімір Макарэвіч, Васіль Грыневіч, Казімір Кулеш, Тамара і Алесь Сцяцэнка.
У экспазіцыі будуць прадстаўлены мастацкія творы, створаныя па матывах гісторыка-культурных падзей, прыродных і архітэктурных пейзажаў Гродна і Гродзеншчыны, а тасама дакументальныя матэрыялы, прысвечаныя жыццядзейнасці Ф.А.Шунейка.
Выстаўка сцвярджае значнасць вывучэння і развіцця творчых традыцый Гродзеншчыны, жывучую сувязь і пераемнасць пакаленняў у мастацкім услаўленні роднага краю.
25092017 afisha vistavka
19.02.2018
BYN
1 EUR
2.4557
1 USD
1.96
10 PLN
5.8966
-3 — 0°C
  • Служба спасения101
    Милиция102
    Скорая медицинская помощь103
    Подробнее ...
Рекомендуем
посетить

  • База отдыха
    База отдыха "Привал"
  •  и попробовать блюда белорусской кухни
    и попробовать блюда белорусской кухни
  •  и попробовать блюда белорусской кухни
    и попробовать блюда белорусской кухни